24 лiстапада 2024, Нядзеля, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Кіраўнік Мінабароны Украіны ўжо працуе з партнёрамі для атрымання новых сістэм СПА

3
Зяленскі: Кіраўнік Мінабароны Украіны ўжо працуе з партнёрамі для атрымання новых сістэм СПА
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Расея ідзе на эскалацыю.

Міністр абароны Украіны Рустэм Умераў ужо працуе з партнёрамі Украіны для пастаўкі новых сістэмах СПА. Менавіта СПА здольныя абараніць Украіну.

Аб гэтым заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас вечаровага звароту.

Са слоў Зяленскага, зараз ужо высветлена больш дэталяў наконт новай ракеты, якой Расея ўдарыла па Дняпры.

«І мы дадзім усе дэталі журналістам - міжнародным медыя. Свет павінен ведаць праўду і ўсведамляць, што адзіны, хто не жадае міру, - гэта Расея. Менавіта для таго Расеі патрэбныя эскалацыі», - заявіў прэзідэнт Украіны.

Зяленскі таксама падзякаваў тым партнёрам, якія ўжо адрэагавалі на чарговы прыступ расейскага вар'яцтва.

«Але, акрамя слоў, трэба дзейнічаць. І на маё заданне міністр абароны Украіны ўжо праводзіць сустрэчы з нашымі партнёрамі наконт новых сістэм СПА - менавіта такіх сістэм, якія здольныя абараніць жыццё ад новых рызык», - падкрэсліў украінскі прэзідэнт.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках