23 лiстапада 2024, Субота, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія вайскоўцы бунтуюць супраць Лукашэнкі

17
Беларускія вайскоўцы бунтуюць супраць Лукашэнкі

Пра гэта паведамілі праваабаронцы.

З 2020-га года пад крымінальны пераслед у Беларусі трапілі не менш за 42 вайскоўцы, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

26 з іх былі пазбаўленыя волі, і на 22 лістапада 2024 года ў месцах пазбаўлення волі знаходзіцца сама меней 20 вайскоўцаў.

Паводле звестак праваабаронцаў, 18 з іх прысуджаныя да пазбаўлення волі, яшчэ двое пад вартай да прысуду. Частка спраў разглядалася ў закрытым рэжыме, таму сутнасць абвінавачанняў супраць некаторых невядомая.

Вядома, што некаторых з іх асудзілі за каментары ў інтэрнэце, данаты, за перадачу сакрэтных дакументаў ці дапамогу ўкраінскім вайскоўцам пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну ў 2022 годзе.

"Таксама ёсць звесткі, што некаторых вайскоўцаў пасля затрымання збівалі і катавалі. Акрамя гэтага, у зняволенні на іх ціснуць розным чынам ціск", – гаворыцца ў рэлізе.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках