22 лiстапада 2024, Пятніца, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дэмагогія засталася дэмагогіяй»

7
«Дэмагогія засталася дэмагогіяй»

Рэжым не змог забяспечыць беларусаў базавай агароднінай даступным коштам.

У сацсетках завірусілася відэа, дзе беларус не разумее, як у Менску памідоры могуць быць даражэйшымі, чым у палярным расейскім Нарыльску. Адзначым, што Лукашэнка ставіў задачу зрабіць агуркі і памідоры даступнымі для беларусаў.

«Увосень 23-га - узімку 24-га лукашысты рэкламавалі «клопат» нелегітымнага аб народзе. Але дэмагогія засталася дэмагогіяй, а беларусы засталіся са сваімі праблемамі.

Пры самай таннай у рэгіёне (на жаль) працоўнай сіле ў сельскай гаспадарцы, пры «дармовай» (калі верыць прапагандзе) электраэнергіі «дзякуючы» БелАЭС, пры даступнасці да ўгнаенняў (якія аграхунта не ведае, куды падзець), пры жорстка пастаўленых задачах ад «найвялікшага» аграрыя, лукашысты не могуць забяспечыць беларусаў даступнымі гароднінай», - распавёў чытач сайта Charter97.org.Charter97.org.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках