Банкруціцца кампанія, якая будавала даступнае жыллё ў Менску
3- 22.11.2024, 17:23
- 5,496
Працэс запушчаны.
Банкруціцца кампанія “Барэф”, якая была адным з забудоўшчыкаў жылога комплексу “Сцяпянка» ў Менску. Гэта вынікае са звестак Адзінага дзяржаўнага рэестра звестак аб банкруцтве, заўважыла «Зеркала».
У суд звярнулася "Віва капітал" (цяпер гэтая фірма ліквідуецца), якой фірма завінавацілася амаль 244,8 тысяч рублёў. Першапачаткова гэтая пазыка была перад іншым крэдыторам, але потым перайшла менавіта гэтай кампаніі, вынікае з судовага дакумента.
"Барэф" і "Віва капітал" разам пабудавалі жылы комплекс "Сцяпянка" з пяці дзевятнаццаціпавярховых дамоў. Меркавалася, што ў гэтым ЖК быў аднзін з самых танных квадратных метраў у Менску. Частка кватэр будаваліся паводле праграмы "Даступнае жыллё".
Суд адкрыў справу аб банкруцтве і ўвёў ахоўны перыяд да 3 снежня. Тады ж пройдзе другое судовае пасяджэнне ў справе.