ЕЗ заклікае вызваліць усіх беларускіх палітвязняў
3- 22.11.2024, 16:11
- 1,956
Рэпрэсіі павінны быць спыненыя.
Прэс-сакратар Еўракамісіі ў замежных справах Петэр Стана пракаментаваў памілаванні і арышты ў Беларусі.
«Паведамляецца, што ў Беларусі вызваленыя яшчэ 32 палітычныя зняволеныя, некаторыя з іх знаходзяцца ў крытычным стане. У той самы час рэжым працягвае арыштоўваць усё больш людзей паводле палітычных матываў. Рэпрэсіі павінны быць спыненыя. ЕЗ заклікае да вызвалення ўсіх палітычных зняволеных», - напісаў Стана на сваёй старонцы ў X.
З ліпеня 2024 года ў Беларусі паводле памілавання на волю выйшлі 178 палітвязняў. За гэты перыяд, паводле звестак “Вясны”, 223 чалавекі былі прызнаныя палітычнымі зняволенымі.