Каспараў: Фобіі Лукашэнка ўзраслі ў геаметрычнай прагрэсіі
13- 22.11.2024, 21:28
- 22,156
Беларускае войска не будзе абараняць дыктатара.
Чаму лукашэнкаўскія прапагандысты зноў расказваюць аб магчымым заходзе войскаў NАТО і Украіны на тэрыторыю Беларусі? Адзін з лідараў расейскай апазіцыі Гары Каспараў мяркуе, што Лукашэнка баіцца таго, што Кіеў надумае засцерагчы сябе ад патэнцыйнага нападу з беларускай тэрыторыі.
Такое меркаванне апазіцыйны палітык выказаў на YouTube-канале "Форуму свабоднай Расіі":
— Для Украіны ліквідацыя пагрозы з поўначы дастаткова важная, бо ёй даводзіцца трымаць нейкія войскі на мяжы з Беларуссю. Найкарацейшая адлегласць да Кіева - з беларускай мяжы.
Можна сцвярджаць, што з вайсковага пункту гледжання ліквідацыя вайсковага плацдарму з патэнцыйнай пагрозай нападу з поўначы, які створаны ў Беларусі сёння, была б справай добрай.
Ці можна гэта зрабіць - я не ведаю. Такі страх у Лукашэнкі і Пуціна ёсць. Думаю, беларускае войска не будзе абараняць Лукашэнку.
Думаю, пасля пераходу мяжы ў Курскай вобласці, гэтыя страхі і фобіі ўзраслі ў геаметрычнай прагрэсіі.