24 лiстапада 2024, Нядзеля, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генерал Магаван: Брытанскае войска гатовае ваяваць з РФ хоць «сёння ўвечары»

5
Генерал Магаван: Брытанскае войска гатовае ваяваць з РФ хоць «сёння ўвечары»

Намеснік начальніка штаба брытанскай абароны выступіў з заявай у парламенце.

Узброеныя сілы Вялікабрытаніі будуць гатовыя змагацца з Расеяй хоць "сёння вечарам", калі расейскі кіраўнік Уладзімір Пуцін уварваецца ў іншую ўсходнееўрапейскую краіну.

Пра гэта заявіў высокапастаўлены брытанскі вайсковец, намеснік начальніка штаба брытанскай абароны, у парламенцкім камітэце ў пытаннях абароны Роб Магован, паведамляе CNN.

«Калі б брытанскае войска папрасілі змагацца сёння ўвечары, яно б змагалася сёння ўвечары. І я не думаю, што нехта ў гэтым пакоі павінен мець якія-небудзь ілюзіі, што калі расейцы ўвойдуць ва Усходнюю Еўропу сёння ўвечары, то мы сустрэнемся з імі ў гэтай бітве», - сказаў Магаван.

Каментары Магавана з'явіліся неўзабаве пасля паведамленняў аб тым, што Расея запусціла балістычную ракету, здольную несці ядзерную зброю, падчас нападу на Дняпро ва Украіне ў чацвер раніцай.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках