NYT: На Захадзе задумаліся аб перадачы Украіне ядзернай зброі
11- 22.11.2024, 15:27
- 8,328
Гэта стала б магутным стрымлівальным чыннікам.
Некаторыя чыноўнікі ў ЗША і Еўразвязе прапанавалі вярнуць Кіеву ядзерную зброю, ад якой Украіна адмовілася пасля распаду СССР, паведамляе выданне The New York Times.
Шэраг афіцыйных асоб ЗША і Еўропы актыўна абмяркоўваюць розныя варыянты пасляваеннага стрымлівання Расеі, каб гарантаваць бяспеку і выжыванне Украіне. У якасці такой гарантыі, паводле крыніц The New York Times, у тым ліку разглядаецца размяшчэнне ва Украіне пэўных запасаў як звычайнай канвенцыйнай зброі, так і ядзернай.
«Некаторыя амерыканскія і еўрапейскія чыноўнікі прапанавалі варыянт, каб ЗША вярнулі Украіне ядзерную зброю, якая была канфіскаваная ў яе пасля распаду Савецкага Саюза. Гэта стала б магутным стрымлівальным чыннікам, які б дазволіў нанесці разбуральны ўдар па Расеі ў выпадку яе паўторнага ўварвання.
Але такі крок быў бы складаным і меў бы сур'ёзныя наступствы», - гаворыцца ў матэрыяле NYT.