Наталля Радзіна сустрэлася з новым камісарам ЕЗ у абароне Андрусам Кубілюсам
11- 22.11.2024, 18:24
- 5,004
Ад бяспекі ў Балта-Чарнаморскім рэгіёне залежыць будучыня ўсёй Еўропы.
Галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна 21 лістапада сустрэлася ў Брусэлі з новым камісарам Еўразвязу ў пытаннях абароны і космасу Андрусам Кубілюсам.
На сустрэчы абмяркоўваліся сітуацыя ў Беларусі, пагрозы, якія сёння нясе рэжым Лукашэнкі для Украіны і еўрапейскай бяспекі, палітыка ЕЗ у дачыненні да дыктатуры і магчымасці ўплыву.
«Экс-прэм'ер Літвы - даўні сябар Беларусі, выдатна ведае сітуацыю ў нашай краіне і рэгіёне. Сёння ад развіцця падзей у Балта-Чарнамор'і залежыць бяспека і Еўропы, і ўсяго свету. Нягледзячы ні на што, Беларусь застаецца ў зоне ўвагі палітыкі ЕЗ», - сказала пасля сустрэчы Наталля Радзіна.