Беларуска прадавала «паветра» і падманула амаль 800 чалавек
6- 22.11.2024, 15:03
- 6,920
Прысуд быў мяккім з двух прычынах.
Суд Буда-Кашалёўскага раёна вынес прысуд у справе аб буйным махлярстве. Жанчына размяшчала аб'явы аб продажы тавараў, але напраўду не збіралася іх адпраўляць. Падрабязнасці расказалі ў прэс-службе суда.
За пяць гадоў, з 2018 да 2023 год, жанчына атрымала ад 773 чалавек перадаплату за няісныя тавары на агульную суму 25 866,4 рубля. Ніхто з ашуканых атрымальнікаў ніякай пасылкі не атрымаў.
Жанчыну судзілі паводле артыкула аб буйным махлярстве (ч.3 арт. 209 КК). Санкцыя артыкула прадугледжвае абмежаванне волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў ці пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў.
На судзе жанчына сваю віну не прызнала, але доказы пацвердзілі яе дачыненне да злачынства.
Суд вынес прысуд - тры гады абмежавання волі без адпраўлення ў папраўчую ўстанову («хатняй хіміі») і штраф сумай 100 базавых адзінак (4000 рублёў). Акрамя таго, беларуску абавязалі кампенсаваць маральную шкоду пацярпелым.
Змякчальнай акалічнасцю стала тое, што ў яе двое маленькіх дзяцей, а таксама частковая кампенсацыя шкоды.
Прысуд пакуль не ўвайшоў у дзенне і можа быць абскарджаны.