23 лiстапада 2024, Субота, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чырвоная ікра ў Беларусі стала «залатой»

19
Чырвоная ікра ў Беларусі стала «залатой»

І гэта не граніца.

Вытворчасць ікры ласосевых відаў рыбы ў Расеі ў 2024 годзе ўпала ўтрая. Пра гэта паведамілі "Известия". Кошт ікры расце кожны месяц і, магчыма, да канца года стане удвая да снежня 2023-га.

Калі ў 2023 годзе агульная вытворчасць чырвонай ікры ў Расеі склала 29 тысяч тон, то ў 2024-м - усяго 10 тысяч т. Гэта звязана з няўдалай лоўляй. З прагнозу, улоў ласосевых павінен быў скласці 320 тысяч тон, а рэальна ўдалося вылавіць ўсяго 230 тысяч тон.

У выніку кілаграм ласосевай чырвонай ікры зараз прадаюць оптам за 9000 расейскіх рублёў (блізу $90). Летась цана складала 5500-6500 рублёў. У розніцы цана дасягае 13,2 тысяч расейскіх рублёў за кілаграм (прыкладна $130).

Аналітыкі мяркуюць, што да Новага года рублёвыя кошты вырастуць яшчэ на 20%, піша Office Life.

У Беларусі, паводле афіцыйнай статыстыкі Белстата, сярэднія кошты ікры выраслі прыкладна на траціну. Але гэта за год. А рэальна ў гандлі ікра новага ўлову ўвосень падаражэла прыкладна гэтак жа, як у Расеі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках