У Беларусі забаранілі марозіва расейскай вытворчасці
5- 22.11.2024, 14:32
- 5,034
Яно не адпавядае стандартам.
Дзяржстандарт выявіў у беларускіх крамах небяспечнае марозіва. Яно вырабленае расейскім прадпрыемствам «Фабрыка мрой».
Гаворка пра эскімо з водарам ванілі ў малочна-шакаладнай глазуры і пра марозіва з водарам чарніц у вафельнай шкляначцы. У іх выяўленая недапушчальная розніца ў масавай долі змяшчэння тлушчу, у тым ліку расліннага.
Два дэсерты не адпавядаюць патрабаванням тэхрэгламентаў Мытнага саюза па фізіка-хімічным паказчыку. У выніку выпрабаванняў масавая доля малочнага тлушчу ў тлушчавай фазе склала 0,1 адсотка, што сведчыць аб замяшчэнні малочнага тлушчу яго заменнікам у колькасці 99,9 адсотка. Хаця дазваляецца не больш за 50%.
Дзяржстандарт не толькі пастанавіў спыніць дзеянне дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці тавару, але таксама забараніў увоз і продаж марозіва.