У Літве вядучыя пасады ва ўрадзе атрымаюць крытыкі беларускага рэжыму
1- 22.11.2024, 12:43
- 1,472
Добрых навін для Менска няма.
У Літве неўзабаве будзе новы ўрад. Новы прэм'ер-міністр Гінтаўтас Палуцкас назваў кандыдатаў на пасады міністраў замежных спраў і абароны. Добрых навін для рэжыму Лукашэнкі тут няма, адзначыла Еўрарадыё.
Мінабароны Літвы будзе кіраваць Давіле Шакалене — дэпутатка, якая стала «сімвалічнай хроснай» Марыі Калеснікавай, была ініцыятаркай адной з рэзалюцый да Беларусі і падчас абмеркаванняў магчымых абмежаванняў для беларусаў у Літве выступала за больш мяккі падыход.
Кіраўніком МЗС будзе Кястуціс Будрыс — цяперашні дарадца прэзідэнта Гітанаса Наўседы. Ён жорстка крытыкаваў Лукашэнку, а таксама казаў пра неабходнасць «не чапаць» тых беларусаў, якія ўжо знаходзяцца ў Літве, і не закрываць мяжу. Праўда, ён жа выказваўся аб неабходнасці «скараціць колькасць» беларусаў, якія прыязджаюць у краіну.