Пенсіянер абліў лукашыстаў вадой
8- 22.11.2024, 11:36
- 11,420
І забраў «падпісны ліст».
Падчас «выбараў» 2020 года пенсіянер з Віцебску выліў ваду на зборшчыкаў подпісаў за Лукашэнку. Інфармацыю аб гэтым ініцыятыва tribunal.info знайшла ў Адзіным дзяржаўным банку звестак аб правапарушэннях.
Інцыдэнт адбыўся ўвечары 29 траўня. Як вынікае з запісу, унесенага ў АДБДП, намеснік дырэктара віцебскай гімназіі №2 Ігар Капілец і настаўнік Уладзімір Цяцерын збіралі подпісы ў падтрымку вылучэння Лукашэнкі.
«Падчас збору подпісаў, на лесвічнай пляцоўцы дома № <…> па вуліцы Кірава ў Віцебску, гаспадар кватэры - пенсіянер <…> абліў іх вадой і забраў падпісны ліст з васьмю подпісамі», - гаворыцца ў запісе аб правапарушэнні.
Пасля гэтага Капілец і Цяцерын патэлефанавалі ў міліцыю і паведамілі аб здарэнні. Інфармацыю аб інцыдэнце перадалі з Віцебску ў Менск. Паводле гэтага факта праводзілася праверка. Чым яна скончылася - невядома.