У ЕЗ абмяркоўваюць увядзенне падаткаў на ўгнаенні з Беларусі
3- 22.11.2024, 11:14
- 2,126
Сярод галоўных лабістаў - Польшча.
Аб намеры ініцыяваць увядзенне падаткаў на імпарт аграрнай прадукцыі з Беларусі і Расеі заявіў 21 лістапада на прэс-канферэнцыі пасля пасяджэння Рады ЕЗ у замежным гандлі намеснік кіраўніка Еўракамісіі Валдзіс Дамброўскіс.
Да такой прадукцыі, хутчэй за ўсё, будуць належаць угнаенні.
Са слоў чыноўніка, Еўракамісія неўзабаве прадставіць канкрэтныя прапановы па ўвядзенні падаткаў.
«Шэраг краін ЕЗ падтрымліваюць падаткі на самую вялікую колькасць катэгорый тавараў», — сказаў ён.
28 кастрычніка стала вядома, што Міністэрства дзяржмаёмасці Польшчы звярнулася да Міністэрства развіцця і тэхналогій з просьбай падаць у Еўракамісію заяўку на ўвядзенне 30-адсоткавай мыты на імпарт угнаенняў з Беларусі і Расеі.