«А ці жывы Пуцін?»: на відэа з бункера знайшлі дзіўныя моманты
34- 22.11.2024, 9:26
- 35,018
Не выключана, што запіс быў зроблены з дапамогай ШІ.
Пуцін запісаў відэазварот пра «Арэшнік» з таго ж бункера, што і запіс ад 24 лютага 2022 года.
Пуцін ці зноў хаваецца ад Захаду, баючыся ўдару, ці яго няма ў жывых, бо відэа ад 24 лютага 2022 года і 21 лістапада 2024 года запісаныя з аднаго і таго ж месца.
Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе аб нейкім таемным бункеры расейскага дыктатара, дзе ён спрабуе схавацца, піша «Дыялог.UA».
Паблік «ВЧК-ОГПУ» звярнуў увагу на ідэнтычны інтэр'ер пакоя, у якім Пуцін зрабіў запіс ад 21 лістапада 2024 года аб удары балістычнай ракетай па Дняпры.
Аналагічны інтэр'ер у пакоі, дзе Пуцін расказвае пра «СВА» ад 24 лютага 2022 года. Крыніца піша, што апошнім часам Пуцін знаходзіцца не ў Крамлі, а ўсе даклады прымае праз званкі спецыяльнай сувязі.
Антон Герашчанка звярнуў увагу на іншы факт. Ён надумаў паставіць на хуткую пракрутку ролік ад 21 лістапада 2024 года. Часта гук і рух вуснаў не супадаюць. За ўвесь час звароту Пуціна ягоныя рукі нерухома праляжалі на стале. Складваецца такое ўражанне, што яны нібы асобна ад тулава. Міміка вельмі дзіўная, як і вымаўленні некаторых слоў.
Не выключана, што запіс быў зроблены з дапамогай ШІ. На відэа ад 24 лютага 2022 года рукі ў Пуціна рухаюцца.