«Беларуская выведка»: Лукашэнка баіцца, што ягоны самалёт саб'юць
49- 22.11.2024, 18:45
- 38,680
Такога ўзроўню мераў “бяспекі” не рабілася яшчэ ніколі.
На час "выбараў" на базе Службы бяспекі Лукашэнкі сфармаваны аператыўны штаб правядзення "выбараў". Да штаба прыкамандзіраваны спецыялісты з усіх сілавых ведамстваў для каардынацыі дзейнасці ўсяго сілавога блока, піша тэлеграм-канал "Беларуская выведка".
Незвычайна тое, што да службы прыкамандзіраваны незвычайна вялікі аб'ём шараговага складу МУС для ўзмацнення аховы перыметраў і маршрутаў руху. Разглядаецца ўвесь спектр пагроз.
Адмысловая ўвага надаецца ўсходняму флангу. Нашыя крыніцы паведамляюць, што Служба бяспекі прымае асаблівыя меры бяспекі ў дачыненні да самалёта Лукашэнкі. Такога ўзроўню мер бяспекі не рабілася яшчэ ніколі.
"Усе памятаюць, як скончыў Прыгожын", – адзначаюць аўтары канала.