22 лiстапада 2024, Пятніца, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні дворнік знайшоў арыгінальны спосаб аблегчыць сабе працу і стаў зоркай

8
У Гародні дворнік знайшоў арыгінальны спосаб аблегчыць сабе працу і стаў зоркай

Відэа.

Жыхарка Гародні паказала незвычайны спосаб падтрымання чысціні мясцовым дворнікам. За тыдзень ролік сабраў больш за 1,6 млн праглядаў, паведамляе «Зеркало».

Мясцовы дворнік абскубаў лісце з маленькага клёну на абочыне, каб пазбавіцца ад лішняй працы і не прыбіраць лісце потым.

Ролік за шэсць дзён сабраў больш за 1,6 млн праглядаў. Дзіўна, але на яго звярнулі ўвагу і ў замежжы.

Why would you have to come every day to pick it up? Work smarter not harder («Навошта прыходзіць кожны дзень, каб прыбіраць? Працуйце больш разумна, а не больш старанна»).

«Ды што ж такое! Увосень здымі, увесну прымацуй!

«А вось з бярозай праз дарогу давядзецца павазіцца».

«Ён працуе на апярэджанне».

«Такое можа быць толькі ў Беларусі».

«А ўяўляеце, колькі разоў ён збіраў лісце каля гэтага маленькага дрэва, што наважыўся іх зняць датэрмінова?»

«А вы думалі, зіма як восень змяняе? Лісце знялі, снегу накідалі».

«Калі начальнік даняў са сваім „Прыбяры лісце!“ і ты псіхануў».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках