У Пентагоне адказалі на ядзерны шантаж Крамля
7- 21.11.2024, 10:41
- 9,786
ЗША прадоўжаць быць лідарамі ў свеце нават пасля абмену ядзернымі ўдарамі.
ЗША дапускаюць абмен ядзернымі ўдарамі ў выпадку неабходнасці, але краіна пры гэтым павінна захаваць частку свайго арсенала для далейшага стрымлівання супраціўніка, заявіў прадстаўнік Стратэгічнага камандавання (STRATCOM) Пентагона контр-адмірал Томас Б'юкенен.
“Нам трэба мець рэзервовыя магутнасці. Вы ж не будзеце марнаваць усе свае рэсурсы, каб перамагчы, праўда? Таму што тады вам няма чым будзе стрымліваць», - сказаў Б’юкенен. Паводле ягоных слоў, у выніку выкарыстання ядзернай зброі ЗША павінны "працягваць быць лідарамі ў свеце".
Пры гэтым контр-адмірал падкрэсліў, што ЗША выступаюць супраць выкарыстання ядзернай зброі і «не хацелі б апынуцца ў асяроддзі, якое будзе пасля абменам ядзернымі ўдарамі». У сувязі з гэтым Б’юкенен заклікаў да пастаяннага дыялогу з Расеяй, Кітаем і Паўночнай Карэяй, каб не дапусціць ядзернага канфлікту.
19 лістапада кіраўнік РФ Уладзімір Пуцін зацвердзіў абноўленую ядзерную дактрыну, паводле якой Масква можа выкарыстаць ядзерную зброю, калі Расею атакуюць беспілотнікі і крылатыя неядзерныя ракеты альбо ўзнікне пагроза страты часткі тэрыторыі краіны.