«10 траплянняў у адзін пункт»: экспэрт намякнуў на ліквідацыю Пуціна
7- 21.11.2024, 10:03
- 16,366
Кіраўнік РФ - вялікі аматар бункераў.
20 лістапада Украіна нанесла сур'ёзны ракетны ўдар па цэлі ў расейскім сяле Мар'іна ў Курскай вобласці. Улічваючы, што для нападу абралі ракеты Storm Shadow, цэллю быў абаронены бункер.
Такое меркаванне выказаў у сваім блогу расейскі вайсковы аглядальнік Ян Мацвееў.
У Сеціве ўжо з'явіліся кадры прылёту ракет па цэлі. Відэа было знята ўкраінскім беспілотнікам, які карэктаваў агонь. Удар быў нанесены па аб'екце, размешчаным побач з санаторыем Управа справамі прэзідэнта РФ. І, відавочна, там знаходзіўся вельмі важны аб'ект.
«10 траплянняў практычна ў адзін пункт. Чаму менавіта Storm Shadow? Таму што гэтыя крылатыя ракеты створаны спецыяльна для знішчэння бункераў і цэляў усярэдзіне ўмацаванняў. Мяркуючы з кадраў, спрабавалі дабрацца да нейкага вельмі глыбокага сховішча. Падазраю, што 10 траплянняў хапіла, і хутка мы даведаемся, што за важны пункт быў пашкоджаны. Я б сказаў, па маштабе таго, што там або знаходзілася важная асоба, або гэта цэлы штаб усёй курскай групоўкі Расеі. Ніхто Пуціна не бачыў, дарэчы? Ён вялікі аматар бункераў, чым зараз заняты, цікава? - напісаў Мацвееў.
Адзначым, што, са звестак некаторых Z-каналаў, у бункеры мог знаходзіцца пункт кіравання групоўкай "Поўнач" УС Расеі. Менавіта яна адказвае за расейскі наступ у Курскай і Харкаўскай абласцях.