Беларуска папярэдзіла начальства, што праз хваробу папрацуе дома, а ёй паставілі прагул
6- 21.11.2024, 9:36
- 4,102
Чаму так адбылося?
Жыхарка Магілёва захварэла, але надумала не браць лісток непрацаздольнасці, а папрацаваць пару дзён дыстанцыйна. «Начальніка папярэдзіла. А потым была здзіўлена, што мне паставілі прагулы. Як жа так? Начальства ж было ў курсе», - здзіўляецца гараджанка. Адвакат Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў Уладзімір Гарбачоў патлумачыў "АіФ", што яна зрабіла няправільна.
Проста папярэдзіць начальніка аб сваёй дыстанцыйнай працы недастаткова. Абавязкова трэба атрымаць яго згоду і аформіць усё ў пісьмовым выглядзе, расказаў адвакат.
Для выключэння непаразуменняў у далейшым неабходна афармляць супрацоўніка, які працуе дыстанцыйна, шляхам укладання адпаведнай дамовы або выдання загаду, распараджэння.
Калі дыстанцыйная праца аформленаяў пісьмовым выглядзе, тады асновай узаемаадносін паміж працадаўцам і дыстанцыйным работнікам становіцца абмен электроннымі дакументамі або паведамленнямі ў электронным выглядзе. У такім выпадку вынік працы будзе пацверджаны перапіскай і начальнік не зможа казаць аб прагулах.