«Дзядзька Вовачка захацеў заграбастаць сабе больш зямліцы»
8- 20.11.2024, 21:54
- 16,334
Палонныя расейскія салдаты патлумачылі сваю «місію» на вайне.
Памежнікі 4-й камендатуры цягам дня ўзялі ў палон двух акупантаў, якія здолелі выжыць падчас «мясных штурмаў» украінскіх пазіцый на Купянскім кірунку. Абодва шарагоўцы, стралкі – прадстаўнікі 1-й танкавай арміі 15-й асобнай мотастралковай брыгады.
Падчас адбіцця гэтых двух штурмаў загінуў і атрымаў цяжкія раненні дзясятак акупантаў, але менавіта гэтым двум расейскім салдатам удалося трапіць у палон, паведамляе Цензор.НЕТ.
Акупанты патлумачылі сваю місію на вайне: паводле іхніх словаў, расейскія вайскоўцы не разумеюць, для чаго яны вядуць вайну супраць украінцаў.
«Я думаю, што проста дзядзька Вовачка захацеў заграбастаць сабе больш зямліцы. Праз гэта ён кладзе ў гэтую зямлю вельмі шмат нядрэнных людзей» – кажа палонны.
Нагадаем, сёння мы паведамлялі, што ў Курскай вобласці галіцкія дэсантнікі падчас аднаго з няўдалых варожых штурмаў, ліквідавалі вялікую колькасць ворага, а тых, хто ацалеў, узялі ў палон.