22 лiстапада 2024, Пятніца, 23:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы кінуліся шукаць інфармацыю пра бамбасховішчы пасля пастановы ЗША пра дальнабойныя ракеты

7
Расейцы кінуліся шукаць інфармацыю пра бамбасховішчы пасля пастановы ЗША пра дальнабойныя ракеты

Грамадзяне РФ неўзабаве могуць адчуць тое, што адчуваюць украінцы.

Жыхары Расеі пачалі баяцца за сваю бяспеку пасля таго, як ЗША дазволілі Украіне біць заходнімі дальнабойнымі ракетамі ўглыб краіны, якая напала. За апошнія дні колькасць пошукавых запытаў у «Яндэксе» са словам «бамбасховішча» вырасла больш чым у чатыры разы, піша «Верстка» са спасылкай на звесткі Yandex Wordstat.

16 лістапада колькасць такіх запытаў апусцілася да самых нізкіх значэнняў як мінімум за два месяцы – 1019. Аднак ужо 17-га, калі паступіла інфармацыя пра «зялёнае святло» ЗША для УСУ, цікавасць расейцаў да бамбасховішчаў пачала імкліва расці. У той дзень было зафіксавана 2456 адпаведных запытаў, а 18 лістапада – ужо 6541. Гэта рэкорд за апошнія паўтара месяца.

У пачатку лістапада колькасць зваротаў расейскіх карыстальнікаў да пошукавіка з нагоды бамбасховішчаў таксама не перавышала 2000. Выключэннем стала шостага, калі беспілотнікі атакавалі Каспійскую флатылію, упершыню даляцеўшы да Дагестана. Тады было зафіксавана 2184 такія запыты.

Рост цікавасці расейцаў да бамбасховішчаў пасля дазволу на выкарыстанне заходніх дальнабойных ракетаў для УСУ пацвярджае і статыстыка Google Trends. Калі ўзяць 2 кастрычніка як пункт з найвышэйшай частатой такіх запытаў – 100 балаў, то 19 лістапада гэты паказнік дайшоў да 51 бала. Прытым, што ад 11 да 16 лістапада ён знаходзіўся на ўзроўні 5–6 балаў. Гэта значыць колькасць запытаў пра бамбасховішчы ў Google вырасла прыкладна ў 10 разоў.

У радыусе паразы амерыканскіх ракетаў ATACMS з далёкасцю 300 км знаходзяцца дзевяць буйных расейскіх гарадоў з сумарным насельніцтвам 4,7 млн чалавек. Сярод іх два мільённікі – Растоў-на-Доне (1,14 млн жыхароў) і Варонеж (1,046 млн), а таксама абласныя цэнтры: Ліпецк (486 тысячаў), Курск (436 тысячаў), Калуга (329 тысячаў), Бранск (373 тысячы), Смаленск (312 тысячаў) і Арол (296 тысячаў).

Украіна ўжо пачала ўжываць ATACMS для ўдараў па Расеі. Так, у ноч на 19 лістапада УСУ атакавалі імі зброевы арсенал 1046 цэнтра матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ў Бранскай вобласці. Паводле звестак Пентагона, Расея змагла перахапіць толькі дзве з васьмі выпушчаных ракетаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках