УСУ адбілі пазіцыі і ўзялі ў палон вайскоўцаў РФ пад Тарэцкам
1- 20.11.2024, 19:29
- 6,170
Відэа.
Байцам спецыяльнага батальёна «Шквал» 28-й асобнай механізаванай брыгады ім. Рыцараў Зімовага паходу ўдалося адбіць пазіцыі, стабілізаваць сітуацыю на адным з адрэзкаў пад Тарэцкам Данецкай вобласці і ўзяць у палон расейскіх вайскоўцаў, інфармуе прэс-служба гэтай брыгады ў Facebook.
«Вораг адчайна спрабаваў спыніць нашых ваяроў дронамі, але безвынікова. Якасная падрыхтоўка, планаванне і матывацыя рыцараў адыгралі вызначальную ролю», - гаворыцца ў паведамленні.
Цяпер пазіцыі пад кантролем украінскіх абаронцаў. Падчас штурмаў УСУ ліквідавалі двух расейцаў, такая ж колькасць акупантаў здалася ў палон, іншыя ўцяклі.
Камандзір адной са штурмавых груп паказаў кадры «зачысткі» пазіцый.