ЦТ і ЦЭ правядуць па-новаму
- 20.11.2024, 15:17
- 2,586
Шэраг змен.
Якія змены чакаюць удзельнікаў ЦТ і ЦЭ ў 2025 годзе? Новы дакумент, у якім яны апісаны, апублікаваны на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, заўважыла "Еўрарадыё".
У ім зацверджаны структура тэстаў, навучальныя тэмы, тыпы, узроўні складанасці і колькасць заданняў, а таксама эквівалентнасць усіх варыянтаў тэста па адным навучальным прадмеце.
З дакументам будзе карысна пазнаёміцца як удзельнікам ЦЭ і ЦТ, так і настаўнікам і рэпетытарам.
Так, у параўнанні з мінулым годам, з'явіліся змены ў расейскай мове. На адно заданне стала менш у раздзеле «Лексіка» і на адно большае — у раздзеле “Тэкст. Стылі мовы”.
Таксама з'явіўся раздзел па прадмеце "Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі". Ён арыентаваны на выпускнікоў школ, дзе ўжо зараз праходзіць апрабацыя праграмы для 11-га класа.