СМІ: Салдаты з КНДР згвалтавалі расейскую выкладчыцу ў Курскай вобласці
- 20.11.2024, 15:51
- 45,260
Яна навучала іх расейскай мове.
У Курскай вобласці вайскоўцы з КНДР згвалтавалі 28-гадовую выкладчыцу расейскай мовы, пішуць украінскія паблікі са спасылкай на матэрыял, апублікаваны ў Сеціве праваахоўнымі органамі РФ.
Выкладчыца на імя Ганна расказала, як 11 лістапада яна прыбыла ў сяло Кромскія Быкі Курскай вобласці, якое, як вядома, размяшчаецца за 15 км ад лініі баявых дзеянняў. Як растлумачыла педагог, яе адправіла сюды начальства для "моўнай, культурнай і бытавой адаптацыі паўночнакарэйскага кантынгенту".
Ужо ў першую ноч яны прабраліся ў прыватны дом, дзе тая спынілася, схапілі яе, заклеілі рот скотчам, звязалі, пасля чаго прыняліся гвалтаваць.
Ганна прыгадвае, што ў тую ноч прачнулася ад адчування ўдушэння.
"Чацвёра ці пяцёра салдат заклеілі рот, звязалі рукі, знялі адзенне, пачалі збіваць і гвалтаваць", — падкрэсліваецца ў паведамленні.
Уцячы ёй удалося, калі паўночнакарэйскія ваякі напіліся гарэлкі і страцілі пільнасць.