Reuters: Пуцін гатовы да перамоў з Трампам аб спыненні агню ва Украіне
27- 20.11.2024, 11:56
- 14,674
Але выстаўляе ўмовы.
Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін гатовы абмяркоўваць з абраным прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам пагадненне аб спыненні агню ва Украіне, але выключае ўсялякія значныя тэрытарыяльныя саступкі і намагае на тым, каб Кіеў адмовіўся ад амбіцый уступіць у NАТО, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы.
Пяць цяперашніх і былых расейскіх чыноўнікаў заявілі, што Крэмль можа агулам пагадзіцца на замарожванне канфлікту ўздоўж лініі фронту.
Суразмоўцы выдання таксама заявілі, што можа быць магчымасць для перамоў пра «падзел» Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцей, паколькі нягледзячы на заявы РФ аб тым, што ўсе гэтыя вобласці нібыта з'яўляюцца яе часткай, войскі акупантаў кантралююць толькі 70-80% гэтай тэрыторыі.
Пры гэтым, паводле слоў чыноўнікаў, Расея можа пагадзіцца вывесці войскі з даволі невялікіх участкаў тэрыторыі, якія яна ўтрымлівае ў Харкаўскай і Мікалаеўскай абласцях.
Дзве крыніцы таксама паведамілі, што пастанова прэзідэнта ЗША Джо Байдэна дазволіць Украіне біць амерыканскімі ракетамі ATACMS углыб Расеі можа "ўскладніць і затрымаць усялякае ўрэгуляванне і ўзмацніць патрабаванні Масквы".
Пры гэтым, паводле слоў суразмоўцаў выдання, калі не будзе дасягнута дамоўленасць аб спыненні агню, Расея будзе працягваць ваяваць.
Акрамя таго, зазначаецца, што хаця Расея "не дапусціць" уступлення Украіны ў NАТО або прысутнасці войскаў Альянсу на тэрыторыі Украіны, яна "адкрытая да абмеркавання" гарантый бяспекі для Кіева.
Сярод іншых саступак Украіны, на якіх можа намагаць Крэмль - згода Кіева абмежаваць колькасць сваіх узброеных сіл і абавязацельства "не абмяжоўваць выкарыстанне расеййскай мовы".
Эмігрант у ЗША з Савецкага Саюза Дзмітрый Саймс, які з'яўляецца адным з найбольш аўтарытэтных расейскіх экспертаў у пытаннях Амерыкі, мяркуе, што пагадненне аб спыненні агню можа быць укладзенае даволі хутка. У той жа час больш шырокае, доўгачасовае пагадненне, якое б улічвала інтарэсы бяспекі як Украіны, так і Расеі, будзе надзвычай складана ўкласці, дадаў ён.
"Вялікага пагаднення, на маю думку, будзе вельмі цяжка дасягнуць, паколькі пазіцыі абодвух бакоў вельмі далёкія адна ад адной", - адзначыў ён.