25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сітуацыя з далярам у Беларусі абвастраецца

Сітуацыя з далярам у Беларусі абвастраецца

Амерыканская валюта ідзе на новы рэкорд.

Курс даляра працягвае ўстанаўліваць гістарычныя максімумы на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы, апошні раз — 19 лістапада.

На гэтым фоне ў большасці банкаў прадаюць гэтую валюту ад 3,4 рубля і вышэй. Тым часам раніцай 20 лістапада стала яшчэ больш абменнікаў, у якіх курс даляра наблізіўся да гэтай псіхалагічнай адзнакі. А сёння на таргах амерыканская валюта працягвае даражэць, піша «Зеркало».

Што адбываецца на таргах

Даляр на старце таргоў 20 лістапада падаражэў на 0,06% - да 3,3956 рубля. Звесткі на 10.33. Еўра патаннеў на 0,02% - да 3,5804 рубля. Расейскі рубель стаў таннейшы на 0,03% — 3,3951 рубля. Таргі працягваюцца.

Якія курсы валют у абменніках

Найвышэйшы курс продажу банкамі даляра - 3,423 рубля ("Сбер Банк"), а ніжэйшы за ўсё - 3,397 рубля ("Банк РРБ", "БНБ-Банк", "БСБ Банк" і "Статусбанк"). Амерыканскую валюту ніжэй за 3,4 рублі таксама можна купіць у “Альфа-Банку” і “Банку Решенние” (па 3,399 рубля).

Удакладнім, што ў розных абменніках аднаго банка курсы валют могуць адрознівацца.

Выгадней за ўсё здаваць амерыканскую валюту ў “Банк Ркшэнне”, “Неа Банк Азія” - 3,395 рубля.

Самы высокі курс продажу банкамі еўра - 3,64 рубля ("Банк БелЗЭБ"), а ніжэй за ўсё - у "БСБ Банку", "Прыёрбанку" (3,587 рубля).

Еўра больш выгадна здаваць у "Статусбанк" — 3,585 рубля.

Курс пакупкі банкамі расейскага рубля вышэйшы за ўсё ў “Белаграпрамбанку” — 3,385 рубля за 100 расейскіх рублёў.

Самы высокі курс продажу банкамі расейскага рубля - 3,43 рубля за 100 расейскіх рублёў ("Банк БелЗЭБ"), а самы нізкі - 3,388 рубля ("БСБ Банк").

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках