25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Наўгародскай вобласці пачалі тэрміновую эвакуацыю насельніцтва пасля ўдару дронаў

4
У Наўгародскай вобласці пачалі тэрміновую эвакуацыю насельніцтва пасля ўдару дронаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Новыя падрабязнасці знішчэння 13-га арсенала Мінабароны РФ.

20 лістапада ў населеным пункце Котава Наўгародскай вобласці атаку зазнаў 13-ы арсенал Галоўнай ракетна-артылерыйскай управы (ГРАУ) Мінабароны РФ. Аб гэтым піша выданне Astra са спасылкай на звесткі мясцовых уладаў.

Апублікаваныя кадры з'явіліся ўначы з 19 на 20 лістапада ў мясцовых чатах. Адміністрацыя Катоўскага сельскага паселішча паведаміла журналістам, што пасля нападу, як мяркуецца, УСУ мясцовых жыхароў эвакуавалі. З падрабязнасцяў паведамлення кіраўніцтва вядома, што наступствы нападу высвятляюцца.

"Эвакуацыя праведзеная, людзі вывезены ў бяспечныя месцы", — падаюць журналісты цытату мясцовых улад.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках