25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Што застанецца ад Мачулішчаў пасля такога ўдару?»

8
«Што застанецца ад Мачулішчаў пасля такога ўдару?»

Беларуская СПА - вельмі сумнеўнае паняцце.

УСУ ўдарылі па арсенале расейскага Мінабароны ў Бранскай вобласці амерыканскімі ракетамі ATACMS. Ці здольная беларуская СПА адбіць такі ўдар?

Пра гэта сайт Charter97.org на ўмовах ананімнасці спытаў у афіцэра беларускага войска:

- Беларуская СПА - вельмі сумнеўнае паняцце. Давайце згадаем гісторыю, калі ў краіну заляцеў самалёт з мяккімі цацкамі (4 ліпеня 2012 года швэдскія пілоты скінулі над тэрыторыяй Беларусі каля тысячы плюшавых мядзведзікаў з лозунгамі ў падтрымку свабоды слова. Яны заляцелі ў краіну з Літвы на лёгкаматорным самалёце — заўв.). Гэтая памылка каштавала многім людзям пасад.

Вельмі складана казаць пра СПА, калі мы не бачым яе рэальнае выкарыстанне. Швэдскі самалёт залятае, рэакцыя СПА - нулявая. Рэакцыя на "Шахеды", якія лётаюць над краінай, мякка кажучы, дзіўная. Хто з адказнасцю можа сказаць, што выпадкі, калі авіяцыю не паднімаюць у паветра пасля руху расейскіх дронаў, азначаюць, што "сітуацыя пад кантролем", а не тое, што "Шахеды" не былі выяўленыя ў небе над краінай.

Калі мы гаворым аб патэнцыйным канфлікце з Украінай, большасць аб'ектаў знаходзіцца не тое што ў зоне знішчэння ракет, але БПЛА. У гэтай вайне мы бачылі выпадкі, калі дыверсанты прабіраюцца на тэрыторыю супраціўніка з разабранымі дронамі (ці ім дапамагаюць знайсці іх ужо на месцы), учыняюць дыверсіі і хаваюцца. Ніхто не можа выключаць, што праз палескія балоты не прабяруцца такія хлопцы з “птушкай” у заплечніках, а затым правераць на трываласць Дразды. І тут ужо вялікае пытанне, ці зрэагуюць сілы СПА.

Калі мы гаворым аб амерыканскіх ракетах, безумоўна, з часам нашы "прыстраляюцца". Але што застанецца, умоўна кажучы, ад базы ў Баранавічах, у Мачулішчах?

Ракеты ATACMS, перададзеныя Украіне, - зброя 80-90-х гадоў мінулага стагоддзя. Упершыню іх выкарысталі падчас амерыканскай аперацыі супраць Ірака «Бура ў пустыні». І мы бачым, што расейскія сістэмы СПА, якія стаяць на ўзбраенні Беларусі, нічога не могуць з імі зрабіць. А давайце ўявім, што будзе, калі па Драздах паляцяць больш сучасныя ракеты «Тамагаўк».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках