ЗША папярэдзілі пра магчымую «значную атаку» на Украіну 20 лістапада
3- 20.11.2024, 10:29
- 7,762
Амбасада ЗША ў Кіеве атрымала пэўную інфармацыю.
На сайце амерыканскага пасольства ва Украіне з'явілася інфармацыя аб тым, што 20 лістапада дыпламатычнае ведамства працаваць не будзе. Прычынай таму — атрыманая інфармацыя аб магчымым «значным паветраным нападзе.
«Амбасада ЗША ў Кіеве атрымала канкрэтную інфармацыю аб патэнцыйнай значнай паветранай атацы 20 лістапада. У якасці меры засцярогі пасольства будзе закрытае, а яго супрацоўнікам даручана схавацца на месцы. Амбасада ЗША рэкамендуе грамадзянам ЗША быць гатовымі неадкладна схавацца ў выпадку абвяшчэння паветранай трывогі», - гаворыцца ў аб'яве.
Дыпламаты просяць суайчыннікаў не ігнараваць сігнал паветранай трывогі і неадкладна схавацца ў загадзя вызначаным сховішчы, калі яна абвешчаная.
Нагадаем, уночы 19 лістапада Украіна ўпершыню атакавала Расею ракетамі ATACM.