Мядзведзеў занерваваўся праз «проста вайну»
12- 2.11.2024, 15:54
- 5,548
І зноў успомніў пра ядзерную зброю.
Намеснік старшыні Рады бяспекі Расеі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што «светапарадак рана ці позна абрынецца».
Ён дадаў, што заходнія краіны сталі ворагамі Расеі. «Гэта ўжо не проксі, гэта проста вайна», – падкрэсліў Мядзведзеў. Паводле ягоных словаў, ЗША думаюць, што ўлады Расеі ніколі «не пяройдуць пэўнай рысы» і не ўжывуць ядзерную зброю, але «яны памыляюцца». «Калі размова пойдзе пра існаванне нашай дзяржавы… у нас проста не будзе ніякага выбару», – сказаў Мядзведзеў.