Відэаблогер ператварыў 60-гадовы трактар у электрамабіль
4- 2.11.2024, 15:38
- 5,296
Праца інжынера-аматара заняла больш за шэсць месяцаў.
Відэаблогер Ліям Тронікс пераабсталяваў 60-гадовы трактар Masey Fergusson у электрычны. Праца інжынера-аматара заняла больш за шэсць месяцаў. Эксперымент паказвае магчымасць рэстаўрацыі старой сельскагаспадарчай тэхнікі і скарачэння вугляроднага следу ад яе.
Працэс пераўтварэння трактара быў складаным і шматступенным. Ліям разабраў стары рухавік, выкарыстоўваючы 3D-друк стварыў новыя кампаненты і самастойна сабраў акумулятар. Тронікс не проста замяніў стары рухавік на электрычны, але перапрацаваў канструкцыю трактара. Блогер сам спраектаваў і вырабіў многія дэталі, у тым ліку сістэмы кіравання і электрасілкавання.
Вынікам стаў поўнасцю электрычны трактар, здольны развіваць хуткасць да 24 км/г. Замест шумнага дызельнага рухавіка ён працуе ад бясшумнай электрычнай сілавой усталноўкі. Паглядзець на трансфармацыю можна ў відэа на YouTube.