У Беларусі выпаў першы снег
2- 2.11.2024, 13:30
- 6,220
Кадры з Віцебскай вобласці.
У Віцебскай вобласці выпаў першы снег. Фота з абласнога цэнтра і відэа, знятае ў Браслаўскім раёне, публікуе мясцовы паблік «Віцебск. Галоўнае».
Нагадаем, Віцебская вобласць найбольш пацярпела ад наступстваў непагадзі. У выніку шквалістага ветру з учарашняга вечару ўзніклі парушэнні электразабеспячэння ў Пастаўскім, Мёрскім, Полацкім, Верхнядзвінскім, Докшыцкім і Бешанковіцкім раёне. Паводле звестак на 12-ю аварыйна-аднаўленчыя працы ідуць у 64 населеных пунктах пераважна Полацкага і Расонскага раёнаў.