Лукашэнку прымроіліся «блашчыцы ў Парыжы»
27- 2.11.2024, 12:50
- 12,730
Дыктатар трызніў у Мастах.
Лукашэнка ўдзельнічаў у абласных «Дажынках» у Мастах.
«Мясцовыя жыхары паэтычна называюць Масты маленькім Парыжам. Памыляецеся, паверце. Масты сёння больш прывабныя, чым Парыж. Разбітыя вітрыны, спаленыя машыны, блашчыцы, крымінал, суцэльныя мігранты – усё гэта мы бачылі ў рэпартажах з Алімпійскіх гульняў. А брудная рака Сена і ў падноскі не падыходзіць нашаму велічнаму паўнаводнаму Нёману.
Асабліва ў раёне мастоў, дзе знаходзіцца самы вялікі ў Беларусі падвесны мост», – заявіў Лукашэнка.