Войскі РФ страцілі адразу два баявыя барты – Су-34 і Мі-28
4- 2.11.2024, 12:09
- 9,682
Экіпажы сталі «грузам 200».
На гэтым тыдні баявая авіяцыя Расеі панесла цяжкія страты ў вайне супраць Украіны. Знішчаны знішчальнік-бамбавік «Су-34» і ўдарны гелікаптэр «Мі-28». Пра гэта паведаміў увечары 1 лістапада расейскі Z-ваенкар Кірыл Фёдараў, паведамляе «Дыялог.UA».
«Для многіх цяпер пятніца, будуць выходныя, але на гэтым тыдні мы страцілі ДЗВЕ нашы найлепшыя баявыя машыны. Некалькі дзён таму назаўжды з экранаў радараў знік Мі-28, а ўчора апошні палёт здзейсніў Су-34», – напісаў расейскі прапагандыст.
Адзначым, што ні ўлады, ні афіцыйныя СМІ Расеі не сказалі ні слова пра ліквідаваныя барты. Дэталі трымаюцца ў таямніцы. Аднак, верагодна, яны былі знішчаныя падчас баявых дзеянняў.
Экіпажы Су-34 і Мі-28 сталі «грузам 200». Пры гэтым, мяркуючы з намёкаў Фёдарава, целы пілота і штурмана бамбавіка ўсё яшчэ шукаюць. «Пра Су-34 пакуль не вядома, але ведаючы год выпуску, хутчэй за ўсё, і там нас чакаюць цяжкія навіны», – напісаў Z-ваенкар.