«Жэрлі, не тужылі»: Салдаты РФ разграмілі і разрабавалі вёскі пад Курскам
21- 2.11.2024, 8:49
- 18,140
Жыхары ў лютасці.
Сяло Коранева на Куршчыне, дзе не было УСУ і баявых дзеянняў, цалкам разрабаванае. Расейскія салдаты абнеслі не толькі крамы і аптэкі, але і дамы простых грамадзянаў, піша «Диалог.UA».
УСУ падчас сваёй Курскай аперацыі амаль ушчыльную падышлі да Коранева, але так у яго і не зайшлі.
Там заняло абарону расейскае войска, а большасць мясцовых жыхароў эвакуяваліся. Вярнуўшыся дадому, людзі выявілі, што іх дамы разрабаваныя і разбітыя.
Адзін з жыхароў зняў наступствы на відэа. Мяркуючы з усяго, у ягонай хаце некаторы час жыла група вайскоўцаў УС РФ. «Усё вывернута, выкінута… Валяюцца патроны… Нейкая шапка вайскоўцаў, камуфляжныя курткі, пальчаткі. Войска Расеі… Рэшткі ад сухпайкоў, падсумкі. Карацей, жэрлі, с…лі, не тужылі. Вунь нават шэўрон... Тэлевізараў няма, камп'ютара, манітора няма, нічога няма! Усё дагары дном. Поўны ўнітаз нас…ты. Акна няма. Елі, пілі і закусвалі», – паскардзіўся расеец.
З'язджаючы з хаты, ён вывесіў шыльдачку «Усё выкрадзена», каб спыніць далейшае марадзёрства.
Жыхары Коранеўскага раёна масава скардзяцца на марадзёрства з боку расейскіх салдатаў.
Аднак ні камандаванне УС РФ, ні мясцовыя ўлады іх не чуюць. Вайскоўцы прадаўжаюць сяліцца ў дамы цывільных асобаў, рабаваць іх, забіваць свойскіх жывёлінаў.
Губернатар Курскай вобласці Аляксей Смірноў цынічна адрэагаваў на скаргі жыхароў аб марадзёрстве. Ён пачаў запэўніваць, што гэта «інфармацыйны ўкід» украінскіх спецслужбаў.
Гэта выклікала хвалю абурэння ў жыхароў раёна. Паводле іх звестак, салдаты УС РФ без усялякага сораму селяцца ў хатах, сцвярджаючы, што «маюць на гэта права».
Паліцыя, у тым ліку ваенная, на скаргі не рэагуе, крымінальныя справы за марадзёрства пачынаць адмаўляецца.