19 лiстапада 2024, aўторак, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барэль: ЗША дазволілі Украіне наносіць удары дальнабойнымі ракетамі ўглыб РФ

4
Барэль: ЗША дазволілі Украіне наносіць удары дальнабойнымі ракетамі ўглыб РФ

УСУ могуць выкарыстоўваць ракеты далёкасцю да 300 км.

Вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу ў замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль пацвердзіў, што адміністрацыя ЗША дазволіла ўзброеным сілам Украіны выкарыстанне ракетаў далёкасцю да 300 км для ўдараў па тэрыторыі Расеі.

Гэтая тэма, паводле словаў Барэля, абмяркоўвалася на сустрэчы міністраў замежных справаў ЕЗ у Брусэлі. Ён сказаў, што на сустрэчы не прынялі агульнай пастановы пра скасаванне абмежаванняў на ўдары заходняй зброяй па тэрыторыі Расеі. Кожная краіна будзе вызначаць сама, дадаў спадар Барэль.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках