Беларусы паказалі, колькі грыбоў можна назбіраць нават у сярэдзіне лістапада
- 18.11.2024, 19:12
- 3,908
Відэа.
Беларуска назбірала некалькі вёдраў грыбоў у сярэдзіне лістапада, нягледзячы на размовы грыбнікоў, што сезон ужо скончыўся. Відэа гэтага позняга, але багатага ўраджаю з'явілася ў TikTok, паведамляе «Люстэрка».
«Хто сказаў, што ў лесе няма грыбоў. Зірніце, колькі грыбоў. Парасоны, радоўкі, апенькі», – расказаў аўтар роліка, які заўважыў на рынку прадавачку з некалькімі вёдрамі грыбоў.
Ён пацікавіўся, дзе жанчына назбірала столькі. Паводле ейных словаў, удача ёй усміхнулася ў лесе ў Пухавічах.
«Хто шукае, той знойдзе», – сказаў на заканчэнне аўтар відэа.