18 лiстапада 2024, панядзелак, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперты назвалі найлепшыя аўтамабілі для кожнага ўзросту

6
Эксперты назвалі найлепшыя аўтамабілі для кожнага ўзросту

З узростам мяняюцца патрэбы і крытэры выбару аўтамабіля.

З узростам людзі мяняюць свой лад жыцця, а разам з ім мяняюцца і крытэры выбару аўтамабіля. Цяпер партал GOBankingRates прааналізаваў найлепшыя мадэлі на рынку і назваў тыя, якія лепш за ўсё падыдуць для розных узроставых групаў.

Для вызначэння найлепшых аўтамабіляў GOBankingRates пагутарыў з Мелані Мусан, эксперткай у аўтамабільнай прамысловасці страхавой кампаніі CarInsurance.org. Усяго было вызначана пяць аўтамабіляў.

20-гадовыя – Honda Civic

У маладых людзей, якія толькі пачынаюць працаваць, звычайна не стае грошай на абслугоўванне і рамонт дарагіх аўто. Ім трэба абраць аўтамабіль, які будзе даступным як у плане рынкавага кошту, так і ў плане кошту рамонту.

«Людзям ва ўзросце 20 гадоў патрэбны надзейны бюджэтны аўтамабіль», – кажа Мелані Мусан. Найлепшым выбарам экспертка называе Honda Civic.

Варта дадаць, што аналітыкі RepairPal ацэньваюць Civic на 4,5 зорак з 5. Яны кажуць, што сярэднія гадавыя выдаткі на рамонт гэтага аўтамабіля амаль удвая меншыя, чым у іншых мадэляў.

30-гадовыя – Toyota 4Runner

Экспертка раіць 30-гадовым пакупнікам звярнуць увагу на Toyota 4Runner – класічны сярэднепамерны пазадарожнік, які вырабляецца кампаніяй Toyota з 1984 года. Сярод пераваг гэтага аўтамабіля – даўгавечнасць, надзейнасць і змяшчальнасць для пасажыраў і грузу.

40-гадовыя – Kia Telluride

Сярэдні ўзрост ставіць перад чалавекам новыя выклікі, такія як дзеці, якія падрастаюць, і пажылыя бацькі. Такія людзі тым больш не хочуць нечаканак ад транспартных сродкаў, таму найлепшым выбарам тут будзе Kia Telluride.

«На Telluride прапануецца выдатная гарантыя ад вытворцы, – кажа экспертка. – Так што ў вас будзе меншая рызыка капітальнага рамонту, за які давядзецца плаціць, калі вашы дзеці рыхтуюцца да каледжу, і вы зэканоміце для іх грошы».

50-гадовыя – Tesla Model S

Многія людзі, якія дасягаюць 50 гадоў, маюць даволі грошай, каб дазволіць сабе хуткі стыльны аўтамабіль. Такім людзям трэба звярнуць увагу на Tesla Model S.

«Настаў час раскошы і перадавых тэхналогій, – кажа Мелані Мусан. – Электрамабіль можа быць для вас чымсьці новым, але вы абвыкнеце да яго – і вам не давядзецца набываць бензін».

Ад 60 і больш – Subaru Outback

Пенсіянеры звычайна аддаюць перавагу аўтамабілям, якія могуць пахваліцца камфортам, надзейнасцю і практычнасцю. Да таго ж ім важна, каб аўтамабіль быў не занадта дарагім.

Мадэль ад Subaru як мага лепш адпавядае гэтым патрабаванням. «Аўтамабіль Outback даволі малы, каб пенсіянерам было зручна на ім ездзіць, але даволі вялікі, каб вазіць з сабой пару ўнукаў», – мяркуе Мелані Мусан.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках