18 лiстапада 2024, панядзелак, 20:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ увёў новыя санкцыі супраць Расеі і Ірана

ЕЗ увёў новыя санкцыі супраць Расеі і Ірана

Пад абмежаванні патрапіў шэраг кампаній.

Рада Еўразвязу прыняла пастанову аб пашырэнні санкцый у адказ на ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва паміж Іранам і Расеяй і падтрымку ўзброеных груповак у рэгіёнах Блізкага Усходу і Чырвонага мора. Пра гэта a target="_blank" href=https://www.consilium.europa.eu/en/press/press-releases/2024/11/18/iran-eu-widens-restrictive-measures-in-view-of-iran-support-of-the-russian-war-of-aggression-against-ukraine-and-lists-one-individual-and-four-entities/>паведамляецца ў камюніке Рады ЕЗ, апублікаваным у панядзелак, 18 лістапада.

Гэты захад накіраваны на абмежаванне выкарыстання марскіх караблёў і партоў для перадачы іранскіх беспілотнікаў, ракетаў і звязаных тэхналогій, гаворыцца ў паведамленні.

У рамках новых санкцый уводзіцца забарона на экспарт, перадачу, пастаўку і продаж кампанентаў, неабходных для распрацоўкі і вытворчасці ракетаў і беспілотных лётных апаратаў з Еўразвязу ў Іран.

Акрамя таго, у ЕЗ былі ўведзеныя абмежавальныя захады ў дачыненні да адной фізічнай асобы і чатырох арганізацый. Сярод іншага, гэта тычыцца марскога перавозніка Islamic Republic of Iran Shipping Lines (IRISL) і ягонага дырэктара Махамеда Рэзе Хіябані, а таксама расейскіх суднаходных кампаній «МГ Флот», «ВТС-Брокер» і «Арапакс».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках