Белгідрамет расказаў, якое надвор'е будзе гэтай зімой у Беларусі
- 18.11.2024, 16:28
- 4,308
Тэмпература будзе залежаць ад палярнай віхуры.
Начальнік аддзела вывучэння змяненняў клімату службы метэаралагічнага і кліматычнага маніторынгу, фонду звестак Белгідрамета Вольга Бакланава расказала, якое надвор'е будзе зімой 2024 - 2025 у Беларусі.
Паводле ейных слоў, аб надвор'і зімой можна будзе гаварыць больш-менш абгрунтавана толькі ў канцы лістапада. Пакуль жа многія і многія доўгія прагнозы можна назваць толькі здагадкай. Напрыклад, меркаванне шэрагу еўрапейскіх кліматолагаў-экспэртаў партала Severe Weather Europe. Яны мяркуюць, што зіма 2024-2025 у Еўропе і ў тым ліку ў Беларусі будзе цёплай. Спецыялісты абапіраюцца на звесткі аб палярнай віхуры, ад якой залежыць тэмпература зімой, - дакладней на тое, што ў кастрычніку 2024 яна была самай слабай з 1981 года. Адсюль спецыялісты адзначаюць: чакаем мяккую зіму амаль без снегу.
Пракаментавала Вольга Бакланава і прагноз анамалій тэмпературы паветра для ацяпляльнага перыяду ад Гідраметцэнтра Расеі, які разлічаны і для Беларусі.