Барэль: ЕЗ прыпыняе фінансавую дапамогу грузінскаму ўраду
6- 18.11.2024, 16:20
- 2,978
100 мільёнаў еўраў будуць накіраваныя на падтрымку арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Грузіі.
Высокі прадстаўнік ЕЗ Жазэп Барэль заявіў, што Еўразвяз прыпыняе фінансавую дапамогу грузінскаму ўраду і можа накіраваць 100 мільёнаў еўраў, прадугледжаныя на гэта, у падтрымку арганізацый грамадзянскай супольнасці. Пра гэта ён сказаў перад пачаткам Савета міністраў ЕЗ у Брусэлі, паведамляе Укрінфарм.
“Сёння ўсе будуць абмяркоўваць сітуацыю ў Грузіі, каб прыняць канкрэтныя пастановы. Я прапанаваў спыніць важную частку праграм, якія тычацца (падтрымкі) урада. Больш за 100 мільёнаў еўраў будуць замарожаныя і замест перадачы ўладам будуць накіраваныя на падтрымку арганізацый грамадзянскай супольнасці, каб падтрымаць іх у барацьбе за сумленныя выбары. Народ Грузіі будзе працягваць атрымліваць дапамогу ад Еўрапейскага Звязу», - адзначыў Барэль.
Ён таксама адзначыў неабходнасць расследавання парушэнняў на парламенцкіх выбарах у Грузіі.