18 лiстапада 2024, панядзелак, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Польшчы: Гэта мова, якую Пуцін разумее

5
Кіраўнік МЗС Польшчы: Гэта мова, якую Пуцін разумее

Радаслаў Сікорскі пракаментаваў знакавую пастанову ЗША.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ўхвальна пракаментаваў пастанову прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, які, паводле неафіцыйных паведамленняў, дазволіў Украіне прымяняць дальнабойныя ракеты на тэрыторыі Курскай вобласці РФ.

Аб гэтым ён заявіў у сваёй нататцы ў X (Twitter).

Сікорскі адзначыў, што бачыць у пастанове Байдэна адказ на прыцягненне ў вайну сіл Паўночнай Карэі і апошнюю масаваную ракетную атаку па Украіне, і гэта «мова, якую Пуцін разумее».

«Ахвяра агрэсіі мае права бараніцца. Сіла стрымлівае, а слабасць правакуе», - напісаў Сікорскі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках