Палац Лукашэнкі проста голы
14- Telegram-канал "Нік і Майк"
- 18.11.2024, 12:17
- 12,972
У "сілу" беларускай СПА ніхто не верыць.
Саміт у Баку, які адбыўся на мінулым тыдні, можна ацаніць як няўдалы. Нейкіх сур'ёзных сустрэч не адбылося, а пратакольнае фота з Гутэрышам мела хоць нейкую вагу летась, калі яшчэ не было відавочна, што генеральны сакратар ААН любіць рознага кшталту тэрарыстаў.
Грошай, а гэта галоўнае, з Баку не прывезлі. Месцы за сталом перамоў наконт Украіны - таксама. Застаецца толькі цягацца па зацягнутых рэгіянальных “Дажынках” і хлусіць пра тое, што ў новай пяцігодцы ўжо сапраўды зажывём. Пакуль не асабліва зразумела, аднак, як дацягнуць да “выбараў”, але ёсць надзея “ўсё развяжацца” з Масквой на пасяджэнні вышэйшай Дзяржаўнай рады.
Аднак грошай хутчэй за ўсё не будзе і там. Значнасць саюзніка, які «прыкрывае тыл» змяншаецца па меры павелічэння колькасці дазволаў на выкарыстанне дальнабойнай зброі супраць Крамля. У "сілу" беларускай СПА ніхто не верыць.
У святле новых пастаноў палац сіняпала проста голы і непрыкрыты.
Пагодзімся з прэм'ер-міністрам Польшчы, што найбліжэйшыя некалькі тыдняў будуць вызначальнымі для ўсяго свету. З адной агаворкай - кожныя некалькі тыдняў, пачынаючы з лютага 2022 года, а то і са жніўня 2008 года, былі вызначальныя. Але млявасць і нерашучасць прывялі да таго, што ў Еўропе ваююць паўночнакарэйскія войскі.
Вызначацца трэба ўсім. Заходнім супольнікам час зразумець, што супакаенне агрэсара - шлях да яшчэ большай вайны. А ў сіняпалага апошнія некалькі тыдняў для кульбіту.
Telegram-канал "Нік і Майк"