18 лiстапада 2024, панядзелак, 12:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild: Нямеччына перадасць Украіне 4000 «міні-Таўрусаў»

Bild: Нямеччына перадасць Украіне 4000 «міні-Таўрусаў»

Пастаўкі пачнуцца са снежня.

Нямеччына нібыта неўзабаве пачне масавыя пастаўкі Украіне дронаў-камікадзэ, якія маюць высокую аўтаномнасць ва ўмовах уздзеяння РЭБ і могуць вельмі эфектыўна знішчаць мэты на значнай адлегласці.

Пра гэта паведамляе газета Bild са спасылкай на свае крыніцы і словы міністра абароны Барыса Пісторыуса, які фактычна пацвердзіў намеры

Гаворка ідзе пра ўдарныя беспілотнікі кампаніі Helsing, абсталяваныя тэхналогіямі штучнага інтэлекту, якія надаюць ім высокую аўтаномнасць ва ўмовах дзеяння варожых сродкаў радыёэлектроннай барацьбы. У індустрыі гэтыя дроны параўноўваюць з ракетамі Taurus, якія канцлер Олаф Шольц наадрэз адмаўляецца выдаваць.

Усяго ў кампаніі нібы замовілі 4 000 такіх беспілотнікаў для Украіны. Са снежня яны могуць пачаць паступаць партыямі па некалькі сотняў за месяц.

Асобныя прататыпы нібыта ўжо выпрабоўваюцца і ўдасканальваюцца ў рэальных баявых умовах на ўсходзе Украіны.

Асаблівасцю беспілотніка з'яўляецца сучаснае праграмнае забеспячэнне, якое дапамагае яму "арыентавацца" на мясцовасці па многіх маркерах і ляцець да цэлі нават у складаных варунках надвор'я або "выпаленай зямлі", а таксама ўплыву сродкаў РЭБ. Калі беспілотнік ідэнтыфікаваў мэту і аператар пацвердзіў яе, ён далей здольны ажыццявіць знішчэнне аўтаномна, нават калі сувязь будзе страчаная.

Далёкасць палёту нібыта ў чатыры разы большая, чым у тыповых ўкраінскіх дронаў-камікадзэ (зрэшты, у артыкуле не ўдакладняецца, якія канкрэтныя дроны выкарыстоўваюцца для параўнання). У той жа час яны істотна таннейшыя, чым амерыканскія Switchblade і расейскія "Залы" і "Ланцэты".

Міністр абароны Барыс Пістрыус адзначыў, што "вельмі рады таму, што пастаўкі гэтых дронаў, абсталяваныя тэхналогіямі ШІ, ужо пачынаецца" і што Украіна зможа выкарыстоўваць іх супраць важных варожых мэт, як камандныя пункты.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках