18 лiстапада 2024, панядзелак, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расею атакавалі больш за паўсотні дронаў

4
Расею атакавалі больш за паўсотні дронаў

Пад ударам была Масква.

У ноч на 18 лістапада Расею масавана атакавалі беспілотнікі. Эпіцэнтрам атакі была Бранская вобласць, таксама дроны рухаліся ў бок Масквы. Пра гэта паведамілі кіраўнік ЦПД пры СНБА Украіны Андрэй Каваленка, мэр Масквы Сяргей Сабянін і Мінабароны РФ.

«Масква была пад атакай БПЛА», - напісаў Каваленка.

Сабянін заявіў, што ў Раменскай гарадской акрузе нібыта “адбілі атаку беспілотніка, які ляцеў на Маскву”. Паводле ягоных слоў, на месцы падзення абломкаў разбурэнняў і пацярпелых не знойдзена.

Пасля маскоўскі мэр паведаміў, што яшчэ адзін БПЛА рухаўся ў кірунку Масквы. Сабянін сцвярджаў, што дрон збілі ў Паўлава-Пасадскай гарадской акрузе.

Акрамя гэтага, дзясяткі беспілотнікаў атакавалі Бранскую вобласць краіны-агрэсаркі. Губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз паведаміў, што ў рэгіёне працуе СПА, піша «Главред».

Ужо раніцай расейскі чыноўнік традыцыйна заявіў, што "ўсе атакі адбітыя, усе мэты знішчаныя". У той самы час у мясцовых пабліках скардзіліся на магутныя выбухі ў горадзе Бранск і іншых населеных пунктах вобласці.

Агулам расейцы гавораць, што 59 беспілотнікаў самалётнага тыпу атакавалі аб'екты ў розных рэгіёнах Расеі. Са звестак Мінабароны РФ, два БПЛА нібыта знішчаныя над тэрыторыяй Маскоўскай вобласці, сорак пяць - над тэрыторыяй Бранскай вобласці, шэсць - над тэрыторыяй Курскай вобласці, тры - над тэрыторыяй Белгарадскай вобласці і тры - над тэрыторыяй Тульскай вобласці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках