Блогер прыйшоў да высновы, што Лондан таннейшы за Менск
8- 18.11.2024, 9:23
- 7,024
І падзяліўся сваімі разлікамі.
Што можна купіць на сярэдні месячны заробак у Менску, Лондане, Маскве і Алматы, параўнаў карыстальнік сацсеткі Threads пад нікам Roman, які, мяркуючы з профіля, год жыве ў сталіцы Вялікабрытаніі і працуе ў фінансавай холдынгавай кампаніі JP Morgan. Высветлілася, Лондан самы танны, піша CityDog.
Як лічылі?
Для разліку Раман выкарыстаў сярэднія заробкі пасля выплаты падаткаў: Лондан – 2 966 фунтаў, Масква - 104 400 рублёў, Алматы - 306 000 тэнге, Менск - 1740 беларускіх рублёў.
Блогер адзначыў, што стараўся браць звесткі бліжэйшыя да ніжняй мяжы, каб пазбегнуць завышэння.
Што можна купіць?
На гэтых заробках Раман параўнаў кошты на некалькі катэгорый: гаджэты, арэнду жылля і бензін.
iPhone 16 Pro Max (1 ТБ):
Лондан - 1,85 тэлефона,
Масква – 0,42 тэлефона,
Алматы - 0,26 айфона,
Менск - 0,25 айфона.
Арэнда кватэры сярэдняга класа (у Лондане гэта двухпакаёвыя апартаменты):
Лондан - 68% заробку,
Мінск - 69%,
Масква - 77%,
Алматы - 82%.
Бензін (у літрах):
Лондан – 2 214 літраў,
Масква – 1 860 літраў,
Алматы – 1 681 літр,
Мкнск - 714 літраў.
Іншыя карыстальнікі Threads звярнулі ўвагу на іншыя графы выдаткаў, кошт якіх у Лондане можа быць вышэйшы. Напрыклад, стаматалогія.
«А колькі каштуюць электрычнасць, газ і іншыя камунальныя паслугі ў Лондане? І лячэнне карыесу, усталёўка каронкі, імпланта? Часта размаўляю з французамі, яны кажуць, што для іх Англія - дарагая краіна. Я была там даўно, нічога не магу сказаць на гэты конт. Яшчэ бачу ангельцаў, якія прыязджаюць у Францыю па медыцынскія паслугі - МРТ, КТ, аперацыі», - напісала адна з карыстальніц.
На гэта Раман адказаў:
«Каронкі, карыес, імплант трэба прааналізаваць, так. З нагоды ангельцаў, якія прыязджаюць у Францыю (ці мяне, які прыязджае ў РФ) па паслугі, зразумець можна. Таму што ў параўнанні кошт тавараў/паслуг у гэтых краінах з ангельскім заробкам будзе яшчэ меншы. Працаваць у Англіі, а ўсё астатняе рабіць за яе межамі гэта аптымальны варыянт. Таму што нават з улікам кошту квітка ў тую ж Францыю выходзіць танней».