17 лiстапада 2024, Нядзеля, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былая ўкраінская выхавацелька з першага разу збіла расейскую ракету

14
Былая ўкраінская выхавацелька з першага разу збіла расейскую ракету

Відэафакт.

Жаўнерка УСУ Наталля Грабарчук падчас масаванай атакі РФ па Украіне 17 лістапада знішчыла крылатую ракету з дапамогай ПЗРК "Іголка", паведамляюць у Паветраных сілах.

Са слоў украінскіх афіцэраў, Наталля прайшла пяцімесячныя курсы падрыхтоўкі ў навучальным цэнтры, дзе авалодала рознымі тыпамі пераносных зэнітна-ракетных комплексаў. 17 лістапада быў першы яе баявы пуск, і ёй адразу ўдалося збіць варожую ракету.

“Калі варожая ракета была перада мной, я адкінула ўсе эмоцыі і хваляванні. Зрабіла сотні навучальных пускаў на трэнажорах. А тут - першы баявы і ў цэль! ПЗРК важыць недзе 18 кілаграмаў, таксама цісне і адказнасць. Вельмі радая, што мне гэта ўдалося. Ужо пасля баявой працы крыху дала волю эмоцыям. У складзе нашай мабільнай агнявой групы - вайскоўцы-жанчыны. Мы прыкладаем максімум намаганняў для дасягнення выніку, аддаём усе свае сілы”, - распавяла Наталля.

Салдатка Грабарчук у цывільным жыцці працавала выхавальніцай дашкольнай навучальнай установы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках