Сіноптыкі папярэдзілі беларусаў пра мокры снег па ўсёй краіне
- 17.11.2024, 16:52
- 4,540
Калі пахаладае?
Сіноптык Дзмітрый Рабаў абвясціў, што беларусам у пачатку наступнага тыдня варта падрыхтавацца да дастаткова цёплага для гэтай пары года надвор'я, піша telegraf.news.
Што, аднак, не перашкодзіць выпадзенню снегу і мокрага снегу амаль ва ўсіх рэгіёнах Беларусі ў другой палове. Іншыя метэаролагі таксама папярэдзілі, дзе "можа і насыпаць" і ці чакаць узмацнення ветру? Калі пахаладае?
Паводле слоў Дзмітрыя Рабава, з 18 лістапада надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць атлантычны цыклон і яго атмасферныя франты. А гэта значыць, што тэмпература ў краіне будзе дастаткова высокай. Уначы ад -1 да +5°C. Удзень у панядзелак, 18 лістапада да +5°C, у аўторак, 19 лістапада, - ад +2 да +7°C.
Аднак неба будзе воблачным, з раніцы яшчэ дабавіцца і туман. З-за чаго бачнасць на дарогах значна зменшыцца. Вецер у першыя дні наступнага тыдня сярэні.
Аднак ужо з серады атмасферны фронт з Балтыкі ўзмоцніць вецер, чакаюцца нават моцныя парывы. Пройдуць і ападкі. Тэмпература будзе вагацца ад -1 да +4°C.